Поўдзень Францыі пасля магутнай паводкі: такога не было з 1891 года (фота)

Поўдзень Францыі пасля магутнай паводкі: такога не было з 1891 года (фота)

Магутную паводку перажыў поўдзень Францыі. З-за залеваў узровень вады ў рацэ Од падняўся больш чым на 7 метраў. У ноч з нядзелі на панядзелак у дэпартаменце Од выпала трохмесячная норма ападкаў. Такога не было ў 1891 года. Загінулі не менш за 7 чалавек (па некаторых звестках загінулых 13 чалавек), адзначае тэлеканал "Еўраньюс".

Найбольш пацярпеў раён каля горада Каркасон, дзе вада прыйшла ў некалькі населеных пунктаў. Пад вадой апынуліся аўтадарогі. Частку жыхароў эвакуявалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі