Поспехі УСУ ў Харкаўскай вобласці і маўчанне Мінабароны РФ — 198-я раніца вайны

УСУ праводзяць паспяховае контрнаступленне ў Харкаўскай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua
УСУ праводзяць паспяховае контрнаступленне ў Харкаўскай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія войскі прасунуліся за тры дні на Харкаўскім напрамку амаль на 50 км. Аб гэтым гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба ВСУ. У Генштабе ўпершыню пракаментавалі поспехі на гэтым участку фронту. Там таксама адзначылі, што поспех быў дасягнуты "пры падтрымцы мясцовага насельніцтва", а асобныя расійскія падраздзяленні панеслі значныя страты. 

"Асабісты склад акупацыйных войскаў у грамадзянскай вопратцы звяртаецца да дэзертырства і спрабуе вярнуцца на тэрыторыю РФ. Так, на працягу сутак, адзначана больш за 15 такіх выпадкаў", — кажуць ва ўкраінскім Генштабе. 

Напярэдадні ўвечары сітуацыю на фронце ў Харкаўскай вобласці каментаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён пацвердзіў вызваленне горада Балаклея, які знаходзіўся ў акупацыі паўгода. А наогул, з ягоных слоў, з 1 верасня ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі больш за тысячу квадратных кіламетраў.

Расійскае Міністэрства абароны ўчора так і не пракаментавала страту Балаклеі. Гэта маўчанне, лічаць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны, падрывае давер да расійскага камандавання.

"Расійскія блогеры і карыстальнікі сацыяльных сетак атрымалі доступ да спадарожнікавых здымкаў, якія паказалі разбуральныя страты расійскай вайсковай тэхнікі. Гэта прымусіла многіх казаць аб некампетэнтнасці расійскіх ваенных і прааналізаваць сітуацыю на тактычным узроўні. Міністэрства абароны Расіі не пракаментавала сітуацыю, выклікаўшы сумневы ў перспектывах Расіі ва Украіне", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

Эксперты Інстытута таксама лічаць, што "украінскія сілы, хутчэй за ўсё, захопяць Купянск ў бліжэйшыя 72 гадзіны, сур'ёзна прыслабіўшы, але не цалкам, расійскія наземныя лініі сувязі да Ізюма".

На Херсонскім кірунку УСУ ўчора працягвалі наносіць удары па расійскіх апорных пунктах і складах боепрыпасаў. А расіяне са свайго боку праводзілі абмежаваныя наземныя атакі ў Данецкай вобласці.

Успехи ВСУ в Харьковской области и молчание Минобороны России — 198-е утро войны
Карта баёў у Харкаўскай вобласці 8 верасня 2022 года / understandingwar.org

Расіяне, верагодна, адклалі на лістапад правядзенне "рэферэндуму " аб далучэнні Запарожскай вобласці да Расіі. Пра гэта заявіў мэр Энэргадара Дзмітрый Арлоў. Раней галасаванне планавалася правесці ў пачатку верасня. Кіраўніца Мінрэінтэграцыі Украіны Ірына Верашчук заклікала жыхароў акупаваных тэрыторый па магчымасці эвакуявацца. Тых, хто не можа гэтага зрабіць, яна пераконвае не браць удзел у "рэферэндумах".

ЗША хочуць абмеркаваць пашырэнне Рады Бяспекі ААН і з улікам расійскай агрэсіі правесці шэраг рэформаў. Пра гэта заявіла пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд. Па яе словах, Расія, як пастаянны член Савета Бяспекі ААН, нанесла ўдар па самой аснове Статута ААН. "Вайна Расіі супраць Украіны — гэта спроба дамінавання ў яе чыстай форме. Гэтая вайна выпрабоўвае на трываласць фундаментальныя прынцыпы, на якіх грунтуецца ААН", — адзначыла Томас-Грынфілд.

Па яе словах, Злучаныя Штаты вырашылі прытрымлівацца "шасці прынцыпаў адказных паводзін членаў Савета Бяспекі ААН". Перш за ўсё, устрымлівацца ад прымянення права вета — за выключэннем рэдкіх, надзвычайных сітуацый.

"Любы пастаянны член, які выкарыстоўвае права вета для абароны ўласных актаў агрэсіі, губляе маральны аўтарытэт і павінен несці адказнасць. І заўважу, што з 2009 года Расія наклала 26 вета, да 12 з якіх далучыўся Кітай, а ЗША ўжылі вета толькі чатыры разы", — нагадала прадстаўніца ЗША.

Савет Бяспекі пашыралі толькі адзін раз — у 1965 годзе — з 11 да 15 членаў . Рэформа Савета Бяспекі абмяркоўваецца даўно, але для гэтага патрабуецца згода пяці пастаянных членаў: ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Кітая і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі