Пошукава-выратавальныя працы на месцы крушэння Боінга пад Растовам скончыліся

Пошукава-выратавальныя працы на месцы крушэння Боінга пад Растовам скончыліся

Пошукава-выратавальныя працы на месцы крушэнне Боінга кампаніі FlyDubai пад Растовам-на-Доне скончыліся. Пра гэта раніцай 20 сакавіка паведаміў першы намеснік міністра МНС Расіі Уладзімір Сцяпанаў на брыфінгу ў Маскве.

Ён таксама адзначыў, што на сёння запланаванае аказанне дапамогі Следчаму камітэту, МАК і прадстаўніку кампаніі Boeing, а таксама мерапрыемствы па вывучэнні частак самалёта для вызначэння прычынаў крушэння. Апроч таго, будзе праходзіць працэдура апазнання целаў загінулых і сбору ДНК-матэрыялаў, а таксама аказанне дапамогі сваякам і праца з пасажырамі аб’яднаных рэйсаў, накіраваных у Краснадар і Мінеральныя Воды. 

Раней расійскае МНС паведамляла, што выратавальнікі паўторна праверылі месца трагедыі ў пошуках фрагментаў целаў загінулых і асабістых рэчаў. Плошчы працаў склала 11 тысяч квадратных метраў. У працах задзейнічалі болей за 700 выратавальнікаў, паведамляе ria.ru

19 сакавіка ўначы самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі Flydubai не змог прызямліцца ў аэрапорце Растова, зачапіўся за ўзлётна-пасадачную паласу і разбурыўся. На борце было 62 чалавекі — 55 пасажыраў і 7 сябраў экіпажу. Усе загінулі. Пераважная большасць пасажыраў — грамадзяне Расіі, ёсць таксама ўкраінцы, грамадзяне Індыі і Узбекістана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі