У Іванаўскай вобласці Расіі разбіўся ваенны самалёт Іл-76
![Апошні палёт Іл-76 трапіў на відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/samaliot-1203.jpg.webp?itok=NM89cbnp)
Апошні палёт Іл-76 трапіў на відэа / тг-канал "Невзоров"
У Іванаўскай вобласці пры ўзлёце разбіўся ваенны Іл-76, паведамляе Мінабароны Расіі. На борце самалёта былі восем чальцоў экіпажа і сем пасажыраў.
Прычынай катастрофы называюць пажар аднаго з рухавікоў пры ўзлёце самалёта.
У тг-канале Аляксандра Няўзорава сцвярджаецца, што палёт быў планава-вучэбным. Самалёт упаў на тэрыторыі могілак. Пяць чалавек знайшлі на месцы крушэння, астатнія засталіся ўнутры самалёта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.