“Порнапашпарты” для іспанцаў і паліцыянт, які скраў сыр — #ІхНоравы
![Замежныя навіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/256.jpg.webp?itok=v87o9eDC)
Замежныя навіны / @rubanau_collage
Свет не перастае нас здзіўляць. Пакуль мы тут з вамі чакаем пашпартоў "Новай Беларусі", урад Іспаніі падрыхтаваў праект "порнапашпартоў". Дакументы атрымаюць непаўнагадовыя аматары кантэнту 18+, пасля чаго змогуць бяспечна, хаця і абмежавана, атрымліваць асалоду ад прагляду любімых ролікаў.
Тым часам у Германіі — скандал! Паліцыянта адправілі ахоўваць сыр на месца аварыі, а той яго ўзяў і скраў.
Чаму музыка ў апошнія часы робіцца прасцейшай? Як грэкі адрэагавалі на шасцідзённы працоўны тыдзень? Падрабязней пра гэта і не толькі чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх Норавы".
Іспанцам выдадуць “порнапашпарты”
У Іспаніі працуюць над антыпарнаграфічнай праграмай. Праект падрыхтаваны ўрадам краіны, каб абмежаваць прагляд пікантнага кантэнту непаўнагадовымі.
![“Порнапашпарты” для іспанцаў і паліцыянт, які скраў сыр — #ІхНоравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/maru-lombardo-72gW8GWP_vE-unsplash.jpg.webp?itok=5Kerbzcp)
Нямецкага паліцыянта звольнілі за "ратаванне" сыру
У Германіі паліцыянта звольнілі за крадзеж 180 кг чэдара. Калі грузавік з сырам перакуліўся ў выніку аварыі, на месца прыбыў супрацоўнік паліцыі. Замест таго, каб ахоўваць машыну, ён забраў сабе дзевяць упаковак сыру па 20 кілаграмаў кожная.
Скрадзенае ацанілі ў 554 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.