Попыт на долары ЗША ў Беларусі значна апярэджвае прапанову

Попыт на долары ЗША ў Беларусі значна апярэджвае прапанову — 180,9 мільёнаў супраць 127,6 мільёнаў.
Гэтая тэндэнцыя была зафіксаваная ў пачатку ліпеня. Рост попыту на долары стаўся максімальным ад пачатку бягучага года.

Нягледзячы на значнае адставанне прапановы ад попыту, Нацбанк не спяшаецца змяняць цэны куплі і продажу долараў ЗША ў банках і абменных пунктах. Тым часам міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні выраслі на працягу чэрвеня на 717,9 мільёнаў долараў і дасягнулі 2,942 мільярдаў.

Адбылося гэта дзякуючы пералічэнню 625 мільёнаў долараў прыбытку ад продажу пакета акцый «Белтрансгазу» у памеры 12,5%.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі