Пра гібель, як мяркуецца, трох чалавек на польска-беларускай мяжы піша рэсурс bialystok.wyborcza.pl. Цела аднаго чалавека знойдзена, але шукаюць яшчэ два целы. Пра гэта журналістам стала вядома неафіцыйна ад супрацоўніцы прэс-групы Падляскай паліцыі. Паводле яе, інфармацыя ў паліцыю паступіла ад памежнікаў.
"На месца выехала вышукова-следчая група, якая будзе выконваць дзеянні пад наглядам пракуратуры", — кажа прадстаўніца паліцыі.
Атрымаць каментар у памежнікаў журналісты так і не змаглі. Прадстаўнік ведамства спачатку напісала, што не можа гаварыць, а потым парэкамендавала звяртацца ў паліцыю і пракуратуру. Загінулыя, як мяркуецца, былі бежанцамі.