Вы тут

Польскі дыпламат усклаў кветкі на разбураныя магілы салдатаў на Гродзеншчыне

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі ля разбуранага пахавання / twitter.com/PLinBelarus

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі ўсклаў кветкі на знішчанае пахаванне салдатаў Арміі Краёвай. Пра гэта паведаміла прэс-служба амбасады Польшчы ў Беларусі ў Twitter.

Напярэдадні стала вядома, што магілы польскіх салдатаў АК, якія змагаліся на тэрыторыі Беларусі супраць нямецкіх фашыстаў, зраўнялі з зямлёй. Помнік ім усталявалі ў 1992 годзе, а надоечы ён знік. Зніклі і магілы.  

"Польскія нацыянальныя мемарыялы ў Беларусі не будуць забытыя. Слава героям!" — гаворыцца ў паведамленні амбасады Польшчы ў Беларусі.

На знікненне магілаў і мемарыяла адрэагавалі і ў Варшаве. Дэпутат польскага Сейма Роберт Тышкевіч назваў такія дзеянні беларускіх уладаў "варварскім актам дзяржаўнага вандалізму".

Так выглядалі магілы ў Міхалішках да знішчэння / facebook.com/mark.zanevskij

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.