Польская пракуратура працягвае расследванне аварыі беларускага СУ-27

А зараз працэсуальныя дзеянні працягваюцца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў пракурор ваеннай акруговай пракуратуры ў Варшаве Іярэніюш Шэлонг.  Іярэніюш Шэлонг: “Нашае следства працягваецца, мы супрацоўнічаем з камісіяй (камісія па справе расследвання прычынаў аварыі беларускага СУ-27 — Еўрарадыё) і чакаем матэрыялы ад яе. Я раблю ўсе працэсуальныя дзеянні, якія могуць дапамагчы высвятліць акалічнасці гэтага здарэння — дапытваем сведкаў, прыцягваем спецыялістаў, даследуем дакументы.

У той час, калі былі тут на месцы, мы дапытвалі таксама беларускіх сведкаў здарэння. Я не выключаю, што да вызначанага заканадаўствам часу, то бок да канца лістапада і мы скончым следчы працэс”.


Нагадаем, што 20-га кастрычніка расследванне прычынаў аварыі беларускага СУ-27 скончыла сумесная польска-беларуская камісія, якая вяла следства ад пачатку верасня. Зараз вынікі расследвання камісіі вывучае Міністэрства абароны Беларусі, пасля чаго іх прадставяць грамадскасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі