Польскае МЗС: від на жыхарства ў Польшчы ёсць у 25,6 тысячы беларусаў

polsha24.com
polsha24.com

На 1 студзеня 2020 года амаль 423 тысячы замежнікаў мелі дзеючыя віды на жыхарства ў Польшчы, з іх беларусаў — 25,6 тысячы. Пра гэта са спасылкай на даныя Міністэрства замежных спраў Польшчы піша выданне Rzeczpospolita.

Больш за ўсё відаў на жыхарства ў Польшчы атрымалі грамадзяне Украіны — 214,7 тысячы чалавек. Далей ідуць грамадзяне Беларусі, Германіі (21,3 тыс.), Расіі (12,5 тыс.), В'етнама (12,1 тыс.), Індыі (9,9 тыс.), Італіі (8,5 тыс.), Кітая (8,5 тыс.), Вялікабрытаніі (6,3 тыс.) і Іспаніі (5,9 тыс.).

МЗС Польшчы таксама паведамляе, што з 2008 года па 24 верасня 2019 года дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выдалі беларусам 131 770 карт паляка.

Каля 57% замежнікаў з дзеючым відам на жыхарства ў Польшчы ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў, амаль 26% — ад 40 да 59 гадоў і 12% — да 20 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі