Польшча зробіць усё, каб бліжэйшым часам Алесь Бяляцкі выйшаў на волю

Алесь Бяляцкі / pap.pl
Алесь Бяляцкі / pap.pl

Польшча зробіць усё, каб бліжэйшым часам беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі выйшаў на волю. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Збігнеў Рау. Ён разам з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім 21 сакавіка ў Варшаве сустракаўся з жонкай Бяляцкага Наталляй Пінчук.

"Міністр Рау запэўніў спадарыню Наталлю, што Польшча зробіць усё, каб бліжэйшым часам Алесь Бяляцкі выйшаў на волю, а калі гэтага не атрымаецца, Польшча працягне звяртаць увагу ўсяго свету на сітуацыю ўсіх палітычных вязняў у Беларусі", цытуе словы прэс-сакратара МЗС Польшчы Лукаша Ясіны @byplradio.

22 сакавіка Наталля Пінчук сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна", Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. У пачатку сакавіка сёлета ён быў асуджаны ў Мінску на 10 гадоў калоніі за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі