Польшча збіраецца зносіць савецкія помнікі

Польшча па прыкладзе Эстоніі пачне кампанію па зносе помнікаў савецкай эпохі. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на Літоўскае нацыянальнае радыё. Па звестках радыё, міністэрства культуры Польшчы рыхтуе законапраект, які "дазволіць муніцыпальным самакіраванням знесці знакі савецкай акупацыі".

Паводле планаў міністэрства, "знакі камуністычнай дыктатуры знікнуць з вуліц гарадоў Польшчы".

Між тым польскі Інстытут нацыянальнай памяці складае пералік помнікаў савецкай эпохі, якія захаваліся на тэрыторыі краіны.

Згодна з польскай прэсай, у гарадах і мястэчках яшчэ маецца каля 2 тысяч такіх помнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі