Вы тут

Польшча скасавала абмежаванні на ўезд, уведзеныя праз COVID-19

Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Польшча з 28 сакавіка цалкам зняла абмежаванні на ўезд, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пра гэта паведаміла ў сацсетках польская памежная служба.

Цяпер пры перасячэнні мяжы з Польшчай не патрабуюць паказваць пасведчанні аб прышчэпках, здаваць аналізы на кавід і праходзіць уязны каранцін.

Тым часам беларускія не здымаюць каранавірусныя абмежаванні на выезд для сваіх грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.