Польшча пагражае закрыць на мяжы чыгуначны пункт у Кузніцы

Польшча пагражае закрыць на мяжы чыгуначны пункт у Кузніцы

Польшча выставіла ультыматум беларускім уладам. Калі да 21 лістапада сітуацыя з мігрантамі не стабілізуецца, палякі закрыюць чыгуначны пункт пропуску ў памежнай Кузніцы.

"У выпадку адсутнасці рэакцыі на гэты зварот Польшча, асцерагаючыся за бяспеку чыгуначнага руху і рызыку звязанай з гэтым катастрофы, спыніць чыгуначны рух праз памежны пераход у Кузніцы",паведамляе польскі бок.

Гэтае рашэнне падтрымаў і прафсаюз машыністаў польскай чыгункі.

Дакумент быў перададзены кіраўніку Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатолю Лапо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі