Польшча і Беларусь вядуць перамовы пра вызваленне Пачобута — Radio ZET
![Анджэй Пачобут на судзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/psczobut-0602-1.jpg.webp?itok=H7zAcMqd)
Анджэй Пачобут на судзе
Перамовы пра вызваленне журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута вядуць Польшча і Беларусь, паведамляе Radio ZET са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.
Як адзначаецца, перамовы вядуцца на ўзроўні чыноўнікаў ніжэйшага звяна МЗС і консульскай службы. Польскі бок пагражае закрыць грузавы рух на мяжы.
Актывіст польскай меншасці ў Беларусі і журналіст Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў калоніі. Праваабаронцы прызналі яго прысуд палітычным. Польшча патрабуе вызвалення Пачобута ўвесць час ад яго затрымання.
У панядзелак намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры радыёстанцыі ZET назваў тры ўмовы нармалізацыі стасункаў Варшавы і Менска. Адна з умоваў — вызваленне Пачобута ды іншых палякаў. Іншыя ўмовы — спыненне гібрыдных атак на мяжы і супраца ў расследаванні справы аб гібелі польскага жаўнера пасля нападу мігранта з тэрыторыі Беларусі.
Паводле Radio ZET, выкананне гэтых умоваў можа стаць падставай для перамоваў аб адкрыцці дадатковых пунктаў пропуску на мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.