Вы тут

Польшча адчыніла межы для беларусаў з візамі з 22 верасня

Шэнгенская віза / Еўрарадыё

Беларусы з усімі відамі візаў могуць уязджаць у Польшчу з 22 верасня. Гэта вынікае з дакумента польскага МУС. Абмежаванне на ўезд у сувязі з COVID-19 Польшча ўвяла 13 сакавіка. Цяпер яно прыпыненае, і беларусы маюць права прыязджаць у Польшчу.

Дарадца амбасады Польшчы ў Мінску Аркадыюш Клембек паведаміў парталу TUT.by, што з 22 верасня беларусы могуць уязджаць у Польшчу па ўсіх відах віз і з любымі мэтамі. Пры гэтым абавязковым застаецца 10-дзённы каранцін пасля прыезду.

Раней паведамлялася, што з 17 верасня беларусы могуць трапіць у Польшчу па турыстычных візах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.