Полк Каліноўскага паведаміў пра сфармаваны новы батальён

Беларускі полк імя Каліноўскага паведаміў пра сфармаваны новы батальён — "Ліцьвін" (названы ў гонар загінулага добраахвотніка Іллі Хрэнава, які меў такі пазыўны). "У хуткім часе ваяры батальёна будуць выконваць баявыя задачы на фронце", заявіла ў панядзелак прэс-служба падраздзялення.

Пра тое, што ў палку Каліноўскага будзе батальён "Ліцьвін", было анансавана яшчэ ў траўні. У ліпені ён усё яшчэ фармаваўся. У складзе палка былі "два баявыя батальёны" — "Тэрор“ і "Волат“. Аднак на мінулым тыдні частка байцоў "Тэрора" сышла з палка пасля звальнення яго камандзіра з пазыўным "Вараг". У выніку яны захавалі за сабой назву падраздзялення ("Тэрор"). У палку Каліноўскага цяпер два батальёны — "Волат" і "Ліцьвін".

Прэс-служба падраздзялення сцвярджае, што "гэтыя перамены не закранулі баяздольнасць і еднасць... палка". Паведамляецца пра прыбыццё папаўнення, залічанага ў вучэбную роту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.