Полацкую студэнтку Алесю Буку затрымалі за абразу прадстаўніка ўлады

Студэнтку гуманітарнага факультэта Пполацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алесю Буку затрымалі на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Як піша тэлеграм-канал ПДУ, дзяўчыну даставілі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання. Яна мае статус падазраванай.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння ў інтэрнацкім пакоі, дзе жыве Бука, правялі ператрус. Сілавікі забралі ўсю тэхніку дзяўчыны. 

Раней Алеся Бука прымала ўдзел у флэшмобе ў падтрымку палітвязняў, падчас якога полацкія студэнты пагалілі сабе галовы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.