Вы тут

Планшэты, закупленыя для перапісу насельніцтва, потым аддадуць у Мінадукацыі

pixabay.com

Для Мінадукацыі і Белстата закупяць 6800 планшэтных камп'ютараў. Адпаведная заяўка на электронны аўкцыён з'явілася на сайце дзяржзакупак. Заплаціць з дзяржаўнага бюджэту плануецца 3 мільёны рублёў.

У каментары парталу TUT.by дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Мінадукацыі Павел Ліс паведаміў, што ўсе закупленыя планшэты будуць выкарыстоўвацца пры перапісе насельніцтва. Пасля гэтага 5100 планшэтаў перададуць у Мінадукацыі. "Мы працуем над канцэпцыяй "электронны каледж", там будуць задзейнічаныя планшэты для выкладчыкаў пасля аблічбавання працэсаў", — патлумачыў чыноўнік.

Мяркуецца, што планшэты будуць выкарыстоўваць выкладчыкі "айцішных" спецыяльнасцяў у каледжах.

Астатнія планшэты плануецца перадаць у Мінздароўя. 

Перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2019 года.