Плакат іпэшнікаў пасля акцыі валяецца на снезе (фота)

Плакат іпэшнікаў пасля акцыі валяецца на снезе (фота)

19 студзеня ў цэнтры Мінска прайшла несанкцыяваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП". Да Чырвонага касцёла прыйшлі каля 30 чалавек — індывідуальныя прадпрымальнікі і апазіцыянеры на чале з лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. 


Пасля кароткага мітынгу група ўдзельнікаў акцыі пайшла ў Дом ураду, каб перадаць прапановы для развязання сітуацыі з ІП. У Доме ўраду прынялі зварот і паабяцалі, што праз 15 дзён на яго адкажуць.


Пасля акцыі адзін з плакатаў іпэшнікаў апынуўся на снезе на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага. Людзі яго чытаюць і абыходзяць бокам. 


Нагадаем, з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны прадаваць тавары з сертыфікатамі. Пры іх адсутнасці прадпрымальнікаў чакаюць штрафы. Праз гэта значная частка ІП спыніла працу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі