Піраты прымусілі Лілі Элен замаўчаць назаўсёды

Брытанская поп-выканаўца Лілі Элен канчаткова вырашыла завязаць з музычнай кар'ерай. Замест гэтага яна збіраецца граць у тэатры і кіно. Такую заяву спявачка зрабіла ў кантэксце спрэчкі наконт распаўсюджвання пірацкай музыкі ў інтэрнэце, якая разгарэлася ў Брытаніі. Спявачка выступае супраць бясплатнай закачкі музыкі, паколькі лічыць, што пірацтва перашкаджае развіццю музычнай індустрыі і пазбаўляе сродкаў да існавання і перспектывы пачынаючых артыстаў.

Лілі Элен не плануе больш запісваць альбомы і даваць канцэрты. “Зыходзячы з гэтага, вы не можаце абвінаваціць мяне ў тым, што я руплюся пра папаўненні сваёй кішэні”, — напісала спявачка ў сваім блогу.

Абмяркоўваючы праблему пірацтва, міністр па справах бізнесу і прадпрымальніцтва лорд Мендэльсон прапанаваў адключаць злосных парушальнікаў ад інтэрнэту. На што вядомыя музыкі заявілі, што хоць і выступаюць супраць інтэрнэт-пірацтва, але лічаць прапанаваныя меры парушаюць грамадзянскія правы вольнага

У 2008-м годзе па ўсім свеце было скачана больш за сорак мільярдаў пірацкіх музычных файлаў, што склала 95% ад агульнай колькасці закачак. Шкода ад распаўсюджвання нелегальнай прадукцыі ў адной толькі Вялікабрытаніі склаў каля 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

@music
Фота: mirror.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі