Вы тут

Пінігін: “Беларушчына і нацыянальная ідэя сталі важнымі для афіцыйных асоб”

Спектакль "Пан Тадэвуш" / kupalauski.by

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра і рэжысёр Мікалай Пінігін у эфіры Еўрарадыё адказаў на пытанне пра цэнзараў з камісіі Мінкульта ці ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта, якія могуць убачыць у пастаноўках нейкія намёкі на беларускую сучаснасць:

“У мяне было такое, вось з “панам Тадэвушам” было. Пабеглі, шум паднялі, а потым дазволілі іграць, бо забараніць “пана Тадэвуша” ў беларускім нацыянальным тэатры — ну гэта немагчыма, гэта скандал. А што там ёсць? Гэта наша гісторыя. У апошнія часы я такого не бачу”, — расказвае Мікалай Пінігін.

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра лічыць, што апошнім часам беларускія ўлады зацікаўлены ў нацыянальнай ідэі і беларушчыне:

“Улада сама памянялася. Беларушчына і нацыянальная ідэя сталі вельмі важнымі для афіцыйных асоб. І мы разумеем чаму: бо можна страціць незалежнасць. Яны пра гэта не думалі, а цяпер — гопа! Таму я лічу, што нас цішком, але падтрымліваюць. Купалаўскі тэатр, я маю на ўвазе. Ну а ўсё астатняе: у нас няма парнаграфіі на сцэне, няма заклікаў да зрынання нацыянальнага ладу. Мы крыміналам не займаемся”.

Можно паглядзець і паслухаць, якой Мікалай Пінігін бачыць нацыянальную ідэю ў праекце Еўрарадыё "Ідэя Х":

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.