Пінгвін-уцякач з Тбіліскага заапарка даплыў да мяжы з Азербайджанам

У Грузіі працягваюцца пошукі жывёлаў, якія разбегліся з Тбіліскага заапарка ў ноч на нядзелю падчас разбуральнай паводкі. Частку іх знайшлі, некаторых драпежнікаў застрэлілі. Выжыла менш за палову жывёлаў з 600 жыхароў заапарку.

Як паведамляе агенцтва "Навіны-Грузія", афрыканскі пінгвін-уцякач паспеў дабрацца аж да азербайджанскай мяжы. Яго знайшлі ў мясцовай рэчцы. Пінгвін жывы. За ім выехала група супрацоўнікаў заапарка, яны яго прывязуць у Тбілісі.

Адзначым, што летась афрыканскіх пінгвінаў тбіліскаму заапарку падаравала адміністрацыя заапарка Living Coasts з горада Торкі ў Вялікабрытаніі.

Новы заапарк у Тбілісі будзе пабудаваны ў іншым месцы, на тэрыторыі Тбіліскага мора.

Кракадзілы, бегемоты, мядзведзі і львы на вуліцах Тбілісі (фота, відэа)

Фота: westernmorningnews.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі