Першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, верагодна, затрыманы за хабар

Валянцін Зайчук

Валянцін Зайчук / sb.by

З сайта Брэсцкага аблвыканкама знікла прозвішча першага намесніка старшыні Валянціна Зайчука. У раздзеле "кіраўніцтва" насупраць пасады першы намеснік пустое поле. Прозвішча Зайчука знікла і з графіка асабістага прыёму грамадзян. У раскладзе засталіся толькі пасада і час прыёму "другая серада" з 8.00 да 13.00. На беларускамоўнай версіі сайта прозвішча Зайчука яшчэ захавалася.

Выданне Reform.by зазначае, што апошні раз СМІ пісалі пра чыноўніка 24 студзеня 2024 года. Рэсурс "СБ. Беларусь сегодня" згадваў прозвішча першага намесніка старшыні ў матэрыяле аб планах па павелічэнні дойнага статка ў Брэсцкай вобласці. Дадамо, што, акрамя працы ў райвыканкаме, Зайчук узначальваў таксама абласную Федэрацыю футбола. Яго абралі старшынём гэтай арганізацыі ў снежні 2022 года.

Па дадзеных крыніцы Reform.by, Зайчука затрымалі за хабар. Але афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. На пасадзе першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Зайчук працаваў з чэрвеня 2021 года.

Первый зампред Брестского облисполкома, предположительно, задержан за взятку
Прозвішча Зайчука знікла з графіка прыёму чыноўнікаў Брэсцкага аблвыканкама / brest-region.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі