У Беларусі вырасла колькасць карупцыянераў — пракуратура

Аб карупцыі на сустрэчы з работнікамі "БелАЗ" расказваў генпракурор Андрэй Швед

Аб карупцыі на сустрэчы з работнікамі "БелАЗ" расказваў генпракурор Андрэй Швед / @prokuraturabelarus

У Беларусі ў мінулым годзе ў параўнанні з 2022-м вырасла колькасць карупцыйных злачынстваў. Рост склаў 16% (з 1076 да 1253). Павялічылася і колькасць карупцыянераў — на 13% (з 819 да 924). Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Рост карупцыйных злачынстваў адзначаны ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, аховы здароўя. "Распаўсюджаны факты набыцця таварна-матэрыяльных каштоўнасцей па завышаным кошце, лабіраванні інтарэсаў канкрэтных пастаўшчыкоў пры заключэнні і выкананні гаспадарчых дагавораў", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Аб карупцыі напярэдадні гаварыў генеральны пракурор Андрэй Швед на сустрэчы з работнікамі ААТ "БелАЗ" і ААТ "Кавальскі завод цяжкіх штамповак". Паводле інфармацыі пракуратуры, ён прывёў "канкрэтныя прыклады крымінальных спраў" у дачыненні да кіраўнікоў. У прыватнасці, Швед "выклаў абставіны" некаторых злачынстваў у прамысловай сферы і "агучыў прызначаныя судом пакаранні". Падрабязнасцяў гэтых спраў ведамства не прыводзіць, і прозвішчаў кіраўнікоў не называе.

Нагадаем, у канцы снежня з'явілася інфармацыя аб затрыманні (меркавана за карупцыю) гендырэктара БелАЗа Сяргея Нікіфаровіча. А 29 снежня быў агучаны прыгавор па іншай карупцыйнай справе. Былы першы намеснік гендырэктара БелАЗа Алег Сцяпук і былы намеснік гендырэктара МТЗ Сяргей Сіраценка былі асуджаныя на 11 гадоў калоніі. Іншыя фігуранты гэтай справы атрымалі тэрміны ад 7 да 12 год пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі