Першая лэдзі ЗША сёння сустрэлася з Аленай Зяленскай

Алена Зяленская, Джыл і Джо Байдэны / Дру Ангерер / Getty Images
Алена Зяленская, Джыл і Джо Байдэны / Дру Ангерер / Getty Images

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская прыляцела ў ЗША для серыі сустрэчаў на высокім узроўні. Яна ўжо сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, а таксама з першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн, піша ВВС.

У траўні першыя лэдзі сустракаліся ва Украіне. Тады візіт Байдэнаў афіцыйна не анансаваўся.

Сёння ў Белым доме Зяленскую сустракала не толькі першая лэдзі ЗША, але і прэзідэнт Джо Байдэн. Ён уручыў Зяленскай вялікі букет кветак, калі яна выйшла з машыны, і дзве першыя лэдзі абняліся, піша СNN.

Паводле звестак Белага дома, першыя лэдзі мусілі "абмеркаваць пастаянную падтрымку Злучанымі Штатамі ўрада Украіны і яе народа".

Таксама па плане Алена Зяленская выступіць у Кангрэсе. Чатыры месяцы таму з прамовай у Кангрэсе выступаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яго выступ быў "віртуальным" — ён звярнуўся да канкрэсмэнаў па відэасувязі, настойваючы на неабходнасці дадатковых паставак ваеннай тэхнікі ва Украіну.

Кангрэс ЗША ўжо ўхваліў дапамогу Украіне на суму каля 40 мільярдаў даляраў. Мяркуецца, што яна будзе цалкам пастаўленая да канца верасня.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі