Першая група беларускіх дзяцей прыбыла на адпачынак у Італію

Першая група беларускіх дзяцей прыбыла на адпачынак у Італію. У яе складзе 315 чалавек. Дзяцей прывезлі ў Італію на двух самалётах 12 траўня. Нагадаем, за два дні да гэтага ў Мінску была падпісаная дамова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі.

Яна прадугледжвае неабходны ўзровень урадавых гарантый з італьянскага боку па забеспячэнні бяспечнага знаходжання беларускіх дзяцей у гэтай краіне. Таксама ў ім вызначаная адказнасць прымаючага боку - дабрачынных арганізацый і сем’яў - за парушэнне ўмоваў гэтага дакумента.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі