Перамовы пра пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь працягнуцца дыстанцыйна?

Чарговы раўнд перамоваў пра пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь, якія прайшлі 7 студзеня ў Маскве, завяршыўся безвынікова. Беларуская дэлегацыя вярнулася ў Мінск для кансультацый. Перамовы могуць працягнуцца 8 студзеня ў дыстанцыйным рэжыме, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на памочніцу міністра энергетыкі Расіі Ірыну Есіпаву. Па яе словах, адбываецца істотнае збліжэнне бакоў па шэрагу пазіцый.

Як нагадвае БелаПАН, раней Масква заявіла пра гатовасць бязмытна паставіць у Беларусь нафту для ўнутранага спажывання — 5-6 млн тон. Пры гэтым адзначалася, што 1 студзеня 2010 года перасталі дзейнічаць паніжальныя каэфіцыенты. Мінск, спасылаючыся на існаванне Мытнага саюза, настойвае на бязмытным увозе ўсёй нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ. Паколькі дамова не была падпісаная да канца года, Расія заявіла, што ўся нафта, увезеная ў Беларусь, абкладаецца мытам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі