“Перамога”: ці ёсць план і колькі ў ім “кратоў” — стрым з Азаравым
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Пра ўдзел Беларусі ў вайне, сілавы сцэнар і гатоўнасць да яго беларусаў гаворым з Аляксандрам Азаравым.
“Варшаўскія” пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета былі прысвечаныя найперш “сілавому сцэнару” па змене рэжыму. Пра “ступень гатоўнасці да актывацыі” плана “Перамога” казаў Аляксандр Азараў, пра сваю дзейнасць справаздачыўся Валерый Сахашчык — два “сілавыя міністры” Пераходнага кабінета.
На якім этапе падрыхтоўка плана “Перамога” і якую ролю ў ім маюць “Харугвы”? “Краты” ў структурах дэмакратычных сіл — наколькі сёння гэтая тэма актуальная? Ці атрымаецца наладзіць годныя адносіны Кабінета з Украінай і што для гэтага трэба? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.