Пералом рэбраў і ЧМТ — кыргызскі музыкант аб наступствах затрымання ў Казахстане

Музыкант Вікрам Рузахунаў пасля вяртання ў Кыргызстан / mvd.gov.kg
Музыкант Вікрам Рузахунаў пасля вяртання ў Кыргызстан / mvd.gov.kg

Траўму грудзей, пераломы рэбраў, страсенне галаўнога мозгу і разрыў рэбернага храстка выявілі медыкі ў вядомага джазавага музыканта з Кыргызстана Вікрама Рузахунова. Пра гэта паведамляе рэсурс kloop.kg. Прайсці абследаванне пасля вяртання з Казахстана яго ўгаварылі родныя. Рузахунаў думаў, што ў яго ўсяго некалькі ўдараў. Але ён да гэтага часу ў бальніцы.

"Мяне даставілі ў рэанімацыю і правялі аперацыю. З таго часу я знаходжуся на лячэнні, змяніў тры бальніцы. Толькі родныя і медперсанал бачылі, колькі болю і пакут мне давялося перанесці", – кажа музыка.

Ён таксама распавёў, што пры затрыманні ў яго адабралі ўсе дакументы, грошы і банкаўскую карту. Картку не вярнулі дагэтуль.

Рузахунаў таксама папрасіў журналістаў не турбаваць яго і родных. Паводле яго слоў, яму "забаронена даваць якія-небудзь інтэрв'ю".

У пачатку года Вікрам Рузахунаў прыехаў у Алматы на гастролі, а там пачалося вулічнае супрацьстаянне. Музыканта затрымалі і прымусілі запісаць пакаяльнае відэа, дзе ён казаў, што прыляцеў з Кыргызстана для ўдзелу ў мітынгу. Паводле яго слоў, "невядомыя людзі" абяцалі заплаціць яму за гэта 90.000 тэнге (каля $ 200).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі