Перакідванне авіяцыі РФ у РБ не кажа аб падрыхтоўцы да наступу — МА Брытаніі

Сцягі на беларускім ваенным палігоне /@modmilby
Сцягі на беларускім ваенным палігоне /@modmilby

Перакіданне расійскай авіяцыі ў Беларусь наўрад ці можна разглядаць як падрыхтоўку "да якіх-небудзь дадатковых наступальных аперацый супраць Украіны". Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. Там лічаць, што расійская авіяцыя сапраўды прыбывае ў Беларусь на вучэнні.

"Хоць Расія утрымлівае вялікую колькасць сіл у Беларусі, яны ў асноўным задзейнічаныя ў навучанні", — адзначаюць брытанскія вайскоўцы. Па іх ацэнцы, гэтыя сілы наўрад ці будуць прадстаўляць сабой надзейную наступальную сілу.

На мінулым тыдні беларускае Мінабароны расказала пра сумесныя вучэнні авіяцыйных падраздзяленняў УС Беларусі і Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у рэгіянальную групоўку войскаў. Ужо на мінулым тыдні расійскія самалёты прыбылі ў Беларусь. Самі вучэнні павінны прайсці з 16 студзеня па 1 лютага. Падчас гэтых вучэнняў, як падкрэслілі ў беларускім Мінабароны, "будуць задзейнічаныя ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі