Пераходны кабінет расказаў пра чарговыя пераводы грошай на дапамогу палітвязням

Палітвязні

Палітвязні / shutterstock / Fanni_2021

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага кабінета паведамляе пра чарговыя пераводы грошай, сабраных падчас марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно".

"Ад моманту мінулага паведамлення пра размеркаванне сродкаў зроблены наступныя пераводы арганізацыям:

Ініцыятыва BY_help — 139 100 еўра сёння і 60 900 еўра папярэднім пераводам;

Беларуская асацыяцыя палітзняволеных "Да волі" — 40 000 еўра;

Дабрачынны фонд "Краіна для жыцця" — 13 500 еўра на гэтым тыдні і 18 000 мінулым пераводам. (Фонд паспяхова прайшоў фінансавы аўдыт.)

Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі — 3500 еўра".

Па стане на 28 лістапада арганізацыям і фондам для дапамогі палітзняволеным пераведзена 458 500 еўра з сабраных 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.

Марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і іх сем'ямі прайшоў у ліпені 2023 года. За два дні для палітвязняў і іх сем'яў сабралі больш за 574 тысячы еўра. Гэта ў 2,5 раза больш, чым першапачаткова разлічвалі арганізатары. У Беларусі на арганізатараў і ўдзельнікаў марафону салідарнасці пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы іх у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі