Вы тут

Пераход на электронны тэхпашпарт адклалі да 2020 года

mazyr.by

Пераход на новую сістэму афармлення электронных пашпартоў транспартных сродкаў павінен быў адбыцца ўжо 1 лістапада. Але калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыла адкласці працэдуру на 2020-ы год.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, адтэрміноўка дапаможа адпрацаваць магчымыя нюансы, якія звязаны з афармленнем дакументаў. Таксама перанос працэдуры дасць магчымасць адладзіць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых у ёй структур (банкаў і страхавых кампаній).