Перад Новым годам частка Заслаўя больш за паўсутак заставалася без вады

Перад Новым годам частка Заслаўя больш за паўсутак заставалася без вады

Увечары 30 снежня ў дамах Другога мікрараёна Заслаўя адключылі гарачую і халодную ваду. Уключылі яе толькі ў абед 31 снежня. Пра ўключэнне вады Еўрарадыё паведамілі ў прыёмнай гарвыканкама Заслаўя.  

Як піша інтэрнэт-газета "Салідарнасць", у Другім мікрараёне на працягу снежня перыядычна знікала то гарачая, то халодная вада. Але поўнае знікненне вады перад Новым годам стала для жыхароў нечаканасцю. Каб пагаліцца або памыцца, некаторыя людзі зранку 30 снежня збіралі на вуліцы снег, піша выданне.

Прычынай адключэння вады стала будаўніцтва новага дома ў раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі