Пераахаладжэння, пнеўманія, хранічныя хваробы: як СААЗ дапаможа мігрантам

Уцекачы і мігранты ў лагістычным цэнтры / gpk.gov.by
Уцекачы і мігранты ў лагістычным цэнтры / gpk.gov.by

Рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя дапаможа бежанцам і мігрантам медыкаментамі і прадметамі гігіены.

Сёння дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Рокеншауб пабываў у лагістычным цэнтры, дзе часова жывуць людзі. Арганізацыя вядзе дыялог з беларускімі ўладамі, каб зразумець, чым можна дапамагчы.

"Бежанцы скардзіліся на здароўе, у некаторых ёсць хранічныя захворванні", — сказаў Рокеншауб і анансаваў візіт у Беларусь дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханса Клюге.

Прадстаўнікі СААЗ пагутарылі з лекарамі, якія працуюць у лагеры. З яго ў гродзенскія бальніцы ўжо шпіталізавалі каля 100 чалавек, піша РІА Навіны. Сярод галоўных прычын — захворванні лёгкіх, страўнікаў, траўмы, атрыманыя на мяжы. Аднаго пацыента павезлі ў цяжкім стане з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам. СААЗ таксама думае пра дапамогу тым, у адносінах да каго быў прыменены слёзатачывы газ.

СААЗ са свайго боку падтрымае людзей медыкаментамі, выдасць ім прадметы гігіены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі