Пентагон патраціў мільёны долараў на даследаванне НЛА

Міністэрства абароны ЗША патраціла мільёны долараў на даследаванні неапазнаных лятаючых аб’ектаў. Сярод іншага ў рамках адпаведнай праграмы Пентагон збіраў фотаздымкі і відэазапісы аб’ектаў, якія лунаюць у паветры або рухаюцца з незвычайна высокай хуткасцю, паведамляе ВВС са спасылкайна амерыканскія СМІ.

Праект пад назвай “Паглыбленая праграма распазнавання аэракасмічных пагрозаў” была запушчаная ў 2007 годзе і згорнутая ў 2012. Яе ідэя належала тагачаснаму лідару дэмакратычнай большасці ў Сенаце ЗША Гары Рыду.

Праграма каштавала болей за 20 мільёнаў долараў і была закрытая дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў. У рамках праекта маглі вывучацца тэхналагічныя распрацоўкі краін-саперніц ЗША — Расіі і Кітая.