Пенсіянера, які на Geely збіў маці з дзіцём, 27 разоў прыцягвалі да адказнасці

Пенсіянера, які на Geely збіў маці з дзіцём, 27 разоў прыцягвалі да адказнасці

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга здарэння на вуліцы Матусевіча. Увечары 31 траўня аўтамабіль збіў на пешаходным пераходзе маці з дзіцём (яны ішлі на зялёнае святло), якія атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя. Афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова ўдакладніла першапачатковую інфармацыю. Кіроўцу 74 гады, пацярпелай жанчыне — 24, яе сыну — 2 гады. Пенсіянер ехаў на аўтамабілі Geely. Ён пакінуў салон пасля здарэння, але быў затрыманы міліцыянерамі (дапамаглі відавочцы). Асведчанне паказала, што кіроўца быў п'яны. Яго ўжо 27 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху. За кіраванне ў нецвярозым выглядзе мужчыну пазбаўлялі права на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правіл дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 4 арт. 317 КК). З пенсіянерам працуюць следчыя. Праваахоўнікі шукаюць сведкаў здарэння.

Пенсіянера, які на Geely збіў маці з дзіцём, 27 разоў прыцягвалі да адказнасці
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі