Пажар на Альманскіх балотах лакалізавалі
![Пажар на Альманскіх балотах лакалізавалі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/alm_bal_1.jpg.webp?itok=97EB-53C)
Пажар на Альманскіх балотах цалкам лакалізаваны, паведамляе сайт Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле інфармацыі ведамства, на тушэнні пажару працавала болей за сотню работнікаў лясной аховы, некалькі адзінак гусенічных балатаходаў, а таксама авіяцыя МНС.
Узгаранне выявіў 24 жніўня дырэктар Палесскага лясгасу падчас патрулявання тэрыторыі. Работнікі лясной аховы адразу пачалі тушыць пажар, а 25 жніўня на дапамогу прыйшла авіяцыя МНС. Збіць агонь было складана праз сухое надвор’е і моцны вецер.
Мяркуецца, што прычынай пажару магла стаць незатушаная цыгарэта: у гэтых мясцінах часта бываюць збіральнікі ягадаў.
![Пажар на Альманскіх балотах лакалізавалі](/sites/default/files/paragraphs/image/almbal2.jpg)