Вы тут

Паводка падтапіла аўтамабільны мост у Мсціслаўскім раёне

Фота: mchs.gov.by

Аўтамабільную дарогу, мост і некалькі двароў падтапіла паводка ў розных раёнах Магілёўшчыны, інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Участак аўтамабільнай дарогі ў вёсцы Рудня Бялыніцкага раёна апынуўся падтопленым у выніку пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Вабіч. Паводка на рацэ Реста падтапіла ўчастак аўтамабільнай дарогі ў аграгарадку Гарбовічы Чавускага раёна, а таксама ўчастак аўтамабільнай дарогі і 7 падворкаў (7 дачных дамоў, 8 гаспадарчых пабудоў) на тэрыторыі садовага таварыства "Дубрава" каля вёскі Слабада Чавускага раёна. Каля вёскі Парадзіна Мсціслаўскага раёна Сож падтапіў аўтамабільны мост. 

Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых няма, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушанае.