Паветраныя трывогі ў Кіеве і абстрэл Ізюма — як прайшла чарговая ноч ва Украіне

Разбурэння ў Жытоміры​ / @dsns_telegram
Разбурэння ў Жытоміры​ / @dsns_telegram

Авіяналёт перажыў мінулай ноччу горад Ізюм Харкаўскай вобласці.

"Атака пачалася прыкладна а 23: 59, удар прыйшоўся на шматпавярховік і прыватны дом", паведамляе ўкраінскі тэлеканал "Суспільне" са спасылкай на мэра горада Уладзіміра Мацокіна.

Пазней мэр горада ўдакладніў страты: 8 загінулых, двое з іх — дзеці. Яны былі ў тым у прыватным доме, які падвергнуўся абстрэлу.

Гэты ж рэсурс паведамляе аб 4 выбухах у Кіеве гэтай ноччу. Адзін з іх прагрымеў падчас працы ў эфіры журналістаў амерыканскага тэлеканала CBS.

Паветраныя трывогі гэтай ноччу гучалі не толькі ў Кіеве, але і ў Мікалаеве, Жытоміры і  Хмяльніцкім, перадае іншы ўкраінскі тэлеканал "Громадске".

Стала вядома, што падчас абстрэлаў Харкава загінула супрацоўніца Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Марына Феніна, а таксама пацярпеў Успенскі сабор.

Воздушные тревоги в Киеве и обстрел Изюма — как прошла очередная ночь в Украине
Успенскі сабор у Харкаве / @uniannet

Прэзідэнт Украіна Уладзімір Зяленскі мінулай ноччу выступіў з новым зваротам да грамадзян. Сказаў, што захапляецца украінцамі, што маральны стан праціўніка пагаршаецца.

"Для нас, украінцаў, гэта Айчынная вайна. Мы памятаем, як такія войны пачынаюцца. І ведаем, чым яны заканчваюцца для захопнікаў!" — сказаў Зяленскі.

У штаб-кватэры ААН, тым часам, паведамляюць, што за тыдзень Украіну пакінулі каля мільёна бежанцаў.

Але частка людзей застаецца. УНІАН распавядае гісторыю пары з Кіева, якая вырашылf ў гэтыя дні ажаніцца. Факт заключэння шлюбу 2 сакавіка засведчыў начальнік Дэпартамента патрульнай паліцыі палкоўнік Яўген Жукаў.

"Паводле законаў ваеннага становішча, я як камандзір падраздзялення засведчыў шлюб майго падначаленага і субрата Юрыя Зазулі і яго нявесты Каракінай Ангеліны Аляксандраўны!" — прыводзіць словы палкоўніка агенцтва.

У якасці букета ў нявесты былі абрэзаныя хатнія архідэі, а заручальныy пярсцёнці маладым дасталіся цудам і амаль бясплатна.

Воздушные тревоги в Киеве и обстрел Изюма — как прошла очередная ночь в Украине
Молодые люди, которые зарегистрировали брак в перерывах между обстрелов Киева / facebook.com/angelina.kariakina

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі