Павел Якубовіч — пра скандальнае графіці: Высоканізкамастацкі малюнак
![Павел Якубовіч — пра скандальнае графіці: Высоканізкамастацкі малюнак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jakubovi4-1306.jpg.webp?itok=urS-wHFM)
Тэма скандальнага графіці, прысвечанага беларуска-расійскаму сяброўства, была ўзнятая ў тэлепраграме "Клуб рэдактараў", якая выйшла 12 чэрвеня на канале "Беларусь 1".
З крытыкай твора выступіў Павел Якубовіч — галоўны рэдактар газеты "СБ — Беларусь сегодня", органа Адміністрацыі прэзідэнта. "Сама ідэя гэтага малюнка мне падалася высоканізкамастацкай. Мне ён не падаўся, шчыра кажучы, вартым горада Мінска", — заявіў галоўны рэдактар.
Яму запярэчыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька: "А мне падаўся вартым".
Як паведамлялася раней, мурал выклікаў гарачую крытыку ў сацсетках, а вось жыхары навакольных дамоў ухвалілі малюнак.