Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі — мая ідэя
Павел Шаўцоў
16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў.
Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам беларускую нацыю. Так будзе і гэтым разам, перакананы Павел Шаўцоў.
Пра тое, чаму і ў эміграцыі беларусы не забываюцца на свае карані, чаму мы павінны захоўваць памяць пра сваю гісторыю, і як гэта нам дапаможа захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Шаўцовым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: