Павел Севярынец: у Курапатах капаюць сотні ямаў

Павел Севярынец: у Курапатах капаюць сотні ямаў

У Курапатах рабочыя выкапалі сотні ямаў пад дрэвы. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец

"Курапаты, капаюць мноства ямаў. Будуць закрываць крыжы дрэвамі", — удакладніў ён.

Пасадзіць дрэвы ўздоўж Курапатаў загадаў Аляксандр Лукашэнка. Сёлета 24 траўня ён ехаў па МКАД і звярнуў увагу на месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Перад гэтым у Курапатах былі вырваныя дзясяткі крыжоў, пастаўленая агароджа — як казаў кіраўнік дзяржавы, усё рабілася паводле ягонага загаду.

Апісваючы Курапаты, Лукашэнка даў распараджэнне: "Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэваў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі