Павел Севярынец: Справа Дубскага – піяр-акцыя беларускіх уладаў

Справа Дубскага – піяр-акцыя беларускіх уладаў. Такую думку ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў палітык Павал Севярынец.
Арцёма Дубскага абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта выкарыстаў чужую SIM-карту для выхаду ў Інтэрнэт з мабільнага тэлефона, чым нанёс страты яе ўладальніку ў памеры 5 мільёнаў рублёў.

Паколькі маці Дубскага заплаціла гэтую суму пацярпелай, апошняя заявіла ў судзе, што не мае болей прэтэнзій да маладога чалавека. Адразу пасля спынення судовага працэсу Арцёма Дубскага міліцыянты завезлі ў Асіповіцкі РАУС для афармлення дакументаў па другой крымінальнай справе, распачатай за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Павал Севярынец мяркуе, што ўлады дыскрэдытуюць беларускую апазіцыю акурат перад вырашэннем беларускага пытання ў Бруселі.

Павал Севярынец: “Сёння адбылася піяр-акцыя ўладаў. Праз крымінальную справу, якая была заведзеная на Дубскага, у непрыглядным святле выстаўленая ўся дэмакратычная грамадскасць. І ўсё гэта адбываецца напярэдадні разгляду беларускага пытання ў Бруселі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі