Павел Севярынец — лаўрэат беларуска-ўкраінскай прэміі імя Жызнеўскага

Павел Севярынец — лаўрэат беларуска-ўкраінскай прэміі імя Жызнеўскага

26 студзеня ў Кіеве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміяй "Воін святла" імя Міхася Жызнеўскага. Беларус, які сем гадоў таму загінуў падчас акцый пратэсту ва Украіне, стаў сімвалам беларуска-ўкраінскага сяброўства.

Беларускім лаўрэатам прэміі стаў Павел Севярынец, перадае Радыё "Свабода". Гэтую ўзнагароду яму прысудзілі за раман "Беларусалім. Сэрца святла".

Сам сустаршыня БХД знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. Яго прызналі палітвязнем.

Раней Павел Севярынец ужо атрымліваў іншыя літаратурныя прэміі: ад Беларускага ПЭН-цэнтра  — імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча; "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава. 

Прэміяльную статуэтку арганізатары планавалі ўручыць маці Севярынца, але яна не змагла прыехаць у сувязі з каранцінам. Таму статуэтку атрымала прадстаўніца Руху салідарнасці "Разам" Алена Талстая, яна перадасць яе ў Мінск.

Украінскім лаўрэатам прэміі стаў пісьменнік Віталь Запека. Ён ваяваў на Данбасе і напісаў раман пра будні ўкраінскага жаўнера на ўсходнім фронце "Героі, хероі і не вельмі".

Літаратурная прэмія імя Міхася Жызнеўскага заснаваная ў 2015 годзе.

Павел Севярынец — лаўрэат беларуска-ўкраінскай прэміі імя Жызнеўскага
Прэмія імя Міхася Жызнеўскага / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі