Павел Няхайчык зноў забіў, на гэты раз брэсцкаму "Дынама"

Барысаўскі БАТЭ атрымаў перамогу над брэсцкім "Дынама" ў матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе - 1:0. Адзіны гол на рахунку Паўла Няхайчыка, які вызначыўся і ў нядаўняй гульні з "Зенітам".  Такім чынам БАТЭ зрабіў яшчэ адзін крок да чэмпіёнства. Цяпер у барысаўчан 60 ачкоў пасля 26 матчаў. На другім месцы - мінскае "Дынама" з 56 ачкамі (пасля 28 матчаў), у МТЗ-РІПА 54 ачкі (таксама пасля 28 матчаў). Відавочна, што гэтыя каманды і складуць тройку прызёраў першынства 2008 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі