Павел Латушка лічыць рэальным танкавы ўдар Расіі і Беларусі па Літве

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Танкавы ўдар беларускага войска па Літве з мэтай “прасекчы акно да Калінінграда” бачыцца рэалістычным, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. Словы Латушкі прыводзіць рэсурс "Позірк".

Латушка прыгадаў заяву намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі. Беларускі генерал восенню казаў пра права Беларусі у адказ на "эканамічную агрэсію" Літвы зброяй прабіць "транзітны калідор".

По словам Латушкі за танкавай дывізіяй на тэрыторыю Літвы могуць зайсці комплексы “Іскандэр”, якія, як парасон, забяспечаць абарону сухапутных войскаў. “У НАТО ўзнікае пытанне — атакаваць гэтыя сілы з выкарыстаннем канвенцыйнай зброі, значыць атакаваць сталіцу Літвы”, — разважае Латушка. Ён таксама адзначыў, што “не хацеў бы перабольшваць сітуацыю”, аднак, па дадзеных яго крыніц, ёсць падставы меркаваць пра магымасць такога развіцця падзей. 

“Нашы крыніцы кажуць, што некалькі месяцаў таму прайшлі вучэнні, якое праводзіла кіраўніцтва сакратарыята Савета бяспекі Беларусі і РФ з удзелам кіраўніцтва генеральных штабоў, менавіта для прапрацоўкі гэтага сцэнарыя”, — заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета. Латушка падкрэсліў, што гэта быў наўмысны зліў.  Інфармацыя, по яго словах, пачала паступаць некалькі тыдняў таму.  “Ці з’яўляецца гэты сцэнарый рэальным? Так. Ці з’яўляецца ён рэальным сёння? Думаю, што не. Ці магчымы ён заўтра? Думаю, што так”, — падкрэсліў палітык.

Нагадаем, раней пра магчымы наступ Расіі і Беларусі на Літву казаў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Па яго дадзеных, замежныя дыпламаты ў Літве ўжо пачалі рыхтаваць свае сем'і да эвакуацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі