Паваленыя дрэвы і сарваныя дахі — наступствы навальніцы ў Беларусі

У Мінскай вобласці моцны вецер зрываў дахі​ / @tutby_official
У Мінскай вобласці моцны вецер зрываў дахі​ / @tutby_official

Навальнічны фронт, які прайшоў напярэдадні над шэрагам рэгіёнаў Беларусі, суправаджаўся моцным ветрам. Вецер валіў дрэвы і зрываў дахі.

Ратавальнікі паведамляюць аб 24 паваленых дрэвах. Больш за ўсё выпадкаў (10) зафіксавана ў Віцебскай вобласці. Але такія інцыдэнты былі і ў іншых рэгіёнах, і ў Мінску. У двух выпадках паваленыя дрэвы пашкодзілі аўто.

У Мінскай вобласці моцны вецер прывёў да пашкоджання дахаў. Пацярпелі 7 жылых дамоў, 6 адміністрацыйных будынкаў і 19 сельскагаспабудоў. Дахі тут зараз рамантуюць.

Акрамя таго, з-за моцнага ветру на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне. Святло прападала у 563 населеных пунктах. У большасці з іх электразабеспячэнне адноўлена. На 6:00 гадзін пятніцы без святла заставаліся 62 населеныя пункты ў розных абласцях краіны.

На пятніцу сіноптыкі таксама абвясцілі штармавое папярэджанне. У першай палове дня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня, папярэджваюць у Белгідрамеце.

Поваленные деревья и сорванные крыши — последствия грозы в Беларуси
Моцны вецер валіў дрэвы / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі