Паўночная Карэя правяла новае выпрабаванне атамнай бомбы

Новае выпрабаванне атамнай бомбы правяла Паўночная Карэя. Адначасова з падземнымі выпрабаваннямі быў праведзены запуск ракеты "зямля-паветра" малога радыюсу дзеяння.
ЗША "сур'ёзна занепакоеныя" гэтымі падзеямі, працягваюць аналізаваць дадзеныя і кансультавацца з сябрамі Савета бяспекі ААН і вядучых дзяржаў свету адносна далейшых дзеянняў, паведамляе Reuters.

Тым часам кіраўніцтва Паўночнай Карэі не выключае новых ядзерных выпрабаванняў, калі ЗША працягнуць палітыку запалохвання КНДР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі