Паўголы мужчына на хаду вываліўся з машыны ў Віцебску (відэа)

На ім відаць, як мужчына на хаду падае з пазадарожніка "Nissan Pathfinder". Сцвярджаецца, што падзея адбылася 23 чэрвеня ў Віцебску.



Як адзначае сайт "Народныя навіны Віцебска", на відэа можна пазнаць праспект Чарняхоўскага, машына едзе ў бок цэнтра Віцебску. Можна пабачыць, як у аўто адчыняюцца заднія дзверы. У багажным аддзяленні сядзяць двое мужчын, прычым адзін з іх, звесіўшы ногі ўніз, матляе імі ў паветры.



Само падзенне адбылося недалёка ад гасцініцы "Лучоса": мужчына, апрануты ў адны майткі, вываліўся з джыпа. На шчасце, аўтамабіль, які рухаўся следам, паспеў затармазіць.



Варта адзначыць, што відэарэгістратар паказвае дату 5 жніўня 2012 года. Таму ўсталяваць сапраўдны час здарэння падаецца цяжкім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі